BelarusDocs — гэта анлайн-фестываль актуальнага беларускага дакументальнага кіно. Праводзіцца з 2016 года. У 2021 годзе пройдзе ў чацвёрты раз.

За фестывальны тыдзень у межах праекта BelarusDocs дэманструюцца сем фільмаў беларускіх аўтараў пра беларускую рэчаіснасць. У праграме — фільмы, якія адлюстроўваюць важныя для грамадства тэмы, маюць мастацкія якасці і зазвычай — добрую фестывальную гісторыю. Кожны фільм праграмы даступны для анлайн-прагляду на працягу сутак на сайце belarusdocs.com. Усе фільмы дэманструюцца з англійскімі субцітрамі.

Мэта фестывалю: прапанаваць для прагляду шырокаму колу гледачоў (найперш — у Беларусі) найбольш адметныя беларускія дакументальныя фільмы апошніх гадоў.

BelarusDocs is an online festival of relevant Belarusian documentary films. It’s been running since 2016.

7 films about Belarusian reality by 7 Belarusian filmmakers will be demonstrated during the festival week under the BelarusDocs project. Films reflecting important for Belarusian society issues, artistically distinctive and generally with a great list of festival screenings will be presented in the program. Each of the festival’s films will be available online during the day on belarusdocs.com. All films will be shown with English subtitles.

The aim of the Festival is to offer the opportunity to watch the most exceptional Belarusian documentaries of recent years for a wide range of viewers, Belarusian primarily.

Прыз глядацкіх сімпатый BelarusDocs

Audience Award for BelarusDocs program

Да разгляду для ўдзелу ў праграме анлайн-фестываля беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs будуць прымацца фільмы, якія адпавядаюць усім наступным крытэрам:
— Фільмы беларускіх рэжысёраў;
— Любой працягласці (ад кароткаметражных да поўнаметражных);
— Завершаныя не пазней за 2019 год;
— Фільмы, якія распавядаюць пра Беларусь і беларусаў

Дэдлайн прыёму заявак — 20 студзеня.
Правядзенне фестывалю плануецца на канец лютага — пачатак сакавіка.
У выпадку адбору фільма ў праграму фестывалю ўдзельнік абавязуецца даслаць дадатковыя матэрыялы, у тым ліку англійскія субтытры.
Фільмы, якія патрапяць у праграму кінафестывалю, будуць паказаны ў Інтэрнэце на працягу сутак на сайце belarusdocs.com на абароненай ад непасрэднага спампавання фільмаў відэаплатформе. Удзельнікі, даслаўшы свае заявы на разгляд адбарочнай камісіі, даюць згоду на размяшчэнне іх фільмаў анлайн на пазначаных вышэй умовах.

Films that meet all of the following criteria will be considered for participation in the program of the online festival of Belarusian documentary films BelarusDocs:
- Films of Belarusian directors;
- Any length (from short to full-length);
- Completed no later than 2019;
- Films about Belarusians and Belarus
Applications are accepted at belarusdocs@gmail.com. In the letter, we expect from you a link to watch the film on the Internet, a short description of the film, a short biography of the director and a contact for communication.
The deadline for applications is January 20.
The festival is scheduled for late February - early March 2021.